РЭПРЭСIІ Ў ДАВАЕННАЙ САВЕЦКАЙ БЕЛАРУСІ

Александр ПІЛЕЦКІ, Беларусь,
(спеціально для «Форуму націй»)

Для Беларусі, як і для кожнай з былых савецкіх рэспублік, рэпрэсіі пачатку савецкага перыяду не з’яўляюцца нечым незвычайным. Аднак гэтая чорная старонка гісторыі для беларусаў, магчыма, больш трагічная, чым для іншых. Справа не ў масавасці і размаху рэпрэсій. А ў тым, што на пачатку 20-х, сярэдзіне 30-х беларусы толькі-толькі пачыналі разумець, што займелі сваю нацыянальную дзяржаву і маюць шанс атрымаць нарэшце незалежнасць. Гэтым марам не было наканавана збыцца. Пачатковы перыяд падтрымкі нацыянальнай беларускай культуры, беларусізацыі і новай эканамічнай палітыкі скончыўся вельмі хутка. На змену гэтаму прыйшлі расстрэлы ў лясах пад Мінскам. І ў тых жа лясах разам з дзесяткамі тысч чалавек была пахаваная надзея на станаўленне нацыянальнай культуры і дзяржаўнасці. У поўнай меры гэтая надзея не адрадзілася да сёння.

Першая хваля масавых рэпрэсiй на Беларусі распачалася ў канцы 20-х гадоў. Яна доўжылася амаль да сярэдзiны 30-х. За гэты перыяд у Беларусі было рэпрэсавана больш за 46 тысяч чалавек. А больш за 13 тысяч былi расстраляныя. Затым настаў кароткі перапынак. Новы віток рэпрэсій адбыўся ў 1937–1938 гадах.
Гэты час стаў самым трагiчным у савецкай гiсторыi беларускага народу. Камуністычныя рэпрэсiі набылі шырокі размах. Паводле статыстыкі, за 1935–1940 гады ў Беларусi было рэпрэсавана больш за 480 тысяч чалавек. З іх амаль 50 тысяч былі расстраляныя.

У студзенi 1937 года ў Маскве адбыўся гучны працэс па справе так званага паралельнага антысавецкага трацкiсцкага цэнтру. Ён суправаджаўся разгорнутай прапагандысцкай кампанiяй. Пагоршыў сітуацыю лютаўска-сакавіцкi пленум ЦК ВКП(б), на якім выступіў з прамовай I. Сталiн.

Адразу ж па заканчэнні пленуму рашэннi партыі пачалі рэалізоўваць на месцах. 14 сакавiка ў Мінску пачаўся XIII пленум ЦК Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі. На ім выступіў з дакладам аб выніках работы пленуму ЦК ВКП(б) другi сакратар ЦК Д. Валковiч. У яго дакладзе акрамя іншага былі і такія словы: «Сталін вучыў нас, што нам патрэбна магутная, моцная дыктатура працоўнага класа для таго, каб развеяць ў пыл рэшткі вымііраючых класаў і разбіць ўсе іх махінацыі»

Гэткага ж кшталту было выступление старшынi Савета народных камісараў БССР М. Галадзеда. На гэтым жа пленуме адмыслова разглядалася пытанне так званай «лепельскай справы». Падчас студзеньскага пepaпicy насельніцтва 1937 года ў 53 гаспадарках Лепельскага раёну сяляне адмовiлiся адказваць на пытаннi перапiсчыкаў. Адбылося так невыпадкова. Падаткавая палiтыка давяла сялян да скрайняга адчаю. Бо за несвоечасовую выплату падаткаў мясцовыя ўлады забiралi ў людзей усё – ураджай, жывёлу, маёмасць.

Тады ў Лепельскім раёне было выяўлена 143 выпадкi незаконнай канфiскацыi маёмасцi, і гэтая сiтуацыя стала вядомая ў Маскве. Дзеля высвятлення акалічнасцяў справы ў Беларусь наўмысна прыязджаў загадчык сельскагаспадарчага аддзелу ЦК ВКП(б) Я. .Якаўлеў. У выніку разбіральніцтва ўсё спicaлi на «ворагаў народу». Абвiнавачаны былы старшыня райвыканкаму Сямашка на доптахантысавецкую правую арганізацыю.

У выніку так званая «Лепельская справа» стал адным са штуршкоў для пастаноўкi пытання аб «перагiбах» у падаткаабкладанні беларускіх сялян. Падобныя лепельскім парушэнні былi выяўленыя ў Слуцкiм раёне. Аб гэтым зноў жа вялася размова на пленуме 17 сакавiка 1937 года. Як ні дзіўна, але выкрыццё так званых «перагібаў» яшчэ больш пагоршыла сітуацыю ў краіне. Беларусь ахапiла iстэрыя падазронасцi i недаверу. Складалася ўражанне, што краіна нашпiгавана разнастайнымі шпiёнамi, шкоднiкамi, контр-рэвалюцыянерамi i другiмi сацыяльна-шкоднымi элементамi. Паказальным у гэтым сэнсе быў XVI з’езд КП(б)Б, які адбыўся 10–19 чэрвеня 1937 года ў Менску. З’езд запэўнiў Маскву i правадыра партыi таварыша Сталiна, што «бальшавiкi Беларусi бязлiтасна разгромяць трацкiсцкiх, зiноўеўскiх, бухарынскiх, нацыянал-фашысцкiх шпіёнаў, шкоднiкаў, тэрарыстаў – агентаў германа-японскага i польскага фашызму.

Пасля такога абяцання, дадзенага самаму Сталіну, Беларусь нічога добрага не чакала. Мясцовыя камуністы і чэкісты пачалі сапраўдную вайну супраць свайго народа. А каб заканадаўча яе замацаваць і аформіць у больш-менш цывілізаваны выгляд пасля некалькіх выступленняў членаў ЦК КП(б)Б была адзінагалосна прынятая рэзалюцыя пленуму. Аб тым, што далей адбывалася ў Беларусі, яскрава сведчаць некаторыя яго фрагменты:
«Цалкам сакрэтна
Рэзалюцыя Пленума ЦК КП(б)Б па дакладу члена ЦК ВКП(б) тав. Якаўлева. Пра рашэнні ЦК ВКП(б) па пытанні аб кіраўніцтве ЦККП(б) Беларусі ад 29 ліпеня 1937 года.
1. Адобрыць цалкам рашэнне ЦК ВКП(б) ад 27 ліпеня 1937 года па пытанні аб кіраўніцтве ЦК КП (б) Б. Прызнаць цалкам правільным, што рашэннем ЦК ВКП(б) першы сакратар ЦК КП(б)Б Шаранговіч, роўна як і другі сакратар Дзеніскевіч і Нізоўцаў, не толькі не выканалі, але нават і не прыступілі да выканання даручэння ЦК ВКП(б) аб ліквідацыі наступстваў шкодніцтва банды польскіх шпіёнаў, не прыступілі да ліквідацыі саўгасаў, створаных шкоднікамі на сялянскіх землях па загадзе польскай выведкі, а таксама не падалі калгаснікам прысядзібныя участкі, якія належалі ім па законе, – знятыя ВКП(б) з працы, і справа аб іх, як аб ворагах народа, перададзена ў НКУС.
2. Прапанаваць усім партыйным арганізацыям у раздзел сваёй працы паставіць:
а) хуткую і рашучую ліквідацыю наступстваў шкодніцтва польскіх шпіёнаў Галадзеда, Шаранговіча, Бенека, Чарвякова і іншых членаў іх фашысцка-шпіёнскай банды;
б) разгром да канца польскіх шпіёнаў, шкоднікаў і дыверсантаў ...»

Пасля ліпеньскага пленуму махавiк рэпрэсiй у Беларусі круціўся няспынна. Напрыклад, адпаведна з аператыўным загадам народнага камiсара ўнутраных спраў М. Яжова ад 30 лiпеня 1937 года 5 жнiўня ва ўcix рэспублiках, краях i вобласцях пачалася аперацыя «планавага» рэпрэсавання былых кулакоў, актыўных антысавецкіх элементаў. Прытым, каб апраўдаць злачынствы, да пералічаных вышэй ворагаў далучылi і крымiнальнікаў. На аперацыю адводзiлася 4 месяцы і завершыць яе планавалі да 20-й гадавiны Вялiкага Кастрычнiка. Чатыры месяцы людзей катавалi, расстрэльвалі. У яжоўскiм загадзе было распiсана ўсё: i якi кантынгент падлягае пад рэпрэсіі, i якiя карныя захады да ix належала ўжыць, i да якой катэгорыi каго аднесцi. А таксама быў вызначаны парадак вядзення следства, кiравання аперацыі i выканання прысудаў, арганiзацыі работы судоў «троек» і справаздачы аб вынiках.

У выніку ў Беларусi у 1937–1938 гадах былi раскрыты антысавецкае трацкiсцкае падполле, антысавецкая арганiзацыя правых, нацыянал-фашысцкае падполле, антысавецкае эсэраўскае падполле, антысавецкае бундаўска-сiянiсцкае падполле, царкоўна-сектанцкае падполле і нават блок з «польскай арганiзацыяй вайсковай».

Другiм накiрункам дзейнасцi органаў НКУС пасля «падпольных арганiзацый» было выяўленне замежнай агентуры. Гэта пацвярджае вельмi цiкавы дакумент, захаваны ў Нацыянальным apxiвe Рэспублiкi Беларусь. Ён мае назву «Пра вынікі аперацыі па польскай, нямецкай і латвійскай агентуры ў БССР, якая праводзілася ў перыяд са жніўня 1937 – па верасень 1938 года на аснове загадаў НКУС СССР».
Taкix «контррэвалюцыйных, шпiёнскiх, шкоднiцкiх» арганiзацый у 30-х гадах было «раскрыта» вельмi шмат. Сярод іх настуныя:

Польска арганiзацыя вайскова (ПАВ);
Антысавецкая дыверсiйна-тэрарыстычная арганiзацыя правых;
Антысавецкая бундаўская арганiзацыя;
Антысавецкая тэрарыстычная нацыянал-фашысцкая арганiзацыя;
Контррэвалюцыйная паўстанцкая нацыяналiстычная польская арганiзацыя;
Антысавецкая нацыяналiстычная арганiзацыя «БНС» («Беларуская нацыянальная самапомач»);
Польская нацыяналiстычная арганiзацыя «Пулка Пiлсудскага»;
Эсэраўская шпiёнска-паўстанцкая арганiзацыя;
Контррэвалюцыйная арганiзацыя «Бунд»;
Сiянiсцкая контррэвалюцыйная арганiзацыя «Левы Гехалуц»;
Сiянiсцкая маладзёжная арганiзацыя «ЦСЮФ»;
Контррэвалюцыйная арганiзацыя «Працоўная сялянская партыя»;
Контррэвалюцыйная антысавецкая арганiзацыя «Беларускае аддзяленне сялянскага бюро меншавiкоў»;
Антысавецкая тэрарыстычная арганiзацыя «СБЗВБ»;
Контррэвалюцыйная трацкiсцкая арганiзацыя;
Антысавецкая тэрарыстычная арганiзацыя;
Контррэвалюцыйная арганiзацыя «Культурная дапамога вёсцы»;
Контррэвалюцыйная латышская арганiзацыя.

У архiўна-следчых справах на грамадзян, рэпрэсаваных у 1937–1938 гадах, няцяжка заўважыць, што следства датычна ix праводзiлася паскорана i спрошчана. Усе справы аднатыпныя, і ўсе іх разглядалі «тройкi».
Да справы дадавалiся ордэр на арышт, пратакол вобшуку, матэрыялы, сканфiскаваныя падчас вобшуку, асабiстыя дакументы, анкета арыштаванага, агентурна-ўлiковы матэрыял, пратакол допыту i кароткае звiнаваўчае заключэнне. На прыгавораных да вышэйшага пакарання яшчэ прыкладалiся звесткi аб выкананнi прысуду. На аснове такой фармальнай дакументацыі засноўвалася ўся рэпрэсіўная схема.
Згодна з афiцыйнай статыстыкай, у СССР пацярпела ад рэпрэсiй 20 тысяч супрацоўнiкаў органаў НКУС. Насцігла такая доля і тых, хто арганiзоўваў i «праводзiў у жыццё» масавы палiтычны тэрор на Беларусi. У першую чаргу старшынь беларускiх АДПУ – НКУС М. Бермана, Л. Закоўскага, I. Ляплеўскага, А. Наседкiна, Ф. Рапапорта, Л. Цанаву. Былі рэпрэсаваныя і іх намеснiкі, памочнiкі, оперпаўнаважныя. Усе яны ў розны час былi расстраляныя цi атрымалi вялікія тэрмiны зняволення.

Масавыя рэпрэсiі ў 1937–1941 гадах у Беларусі ажыццяўляліся пад непасрэдным кiраўніцтвам НКУС СССР. Спісы-мiнiмум на арьшты падаваліся ва ўсе рэспублiканскiя i абласныя, а далей у гарадскiя i раённыя аддзелы. Перавыконваць «норму» дазвалялася, а за невыкананне сурова каралi. Звычайнай лічылася практыка, калi арыштаваных тут жа, у пэўным месцы (лесе, яры, на могiлках), расстрэльвалi, а пасля ўжо афармлялi справу з «прызнаннямi», пастановамi «троек» і «двоек».

Такiя хуткiя тэмпы фальсiфiкацьй спраў грунтаваліся найперш на тым, што працэс вядзення следства быу максiмальна спрошчаны. Крымiнальныя справы, якiя абавязкова перадаваліся на разгляд несудовых органаў – Асобай нарады НКУС СССР, камiсii НКУС i пракурора СССР, – мелi аб’ём не больш за 25–40 старонак.
Для завяршэння крымiнальнай справы абвiнавачання за контррэвалюцыйныя злачынствы следчы раённага цi гарадскога аддзелу НКУС абавязаны быў падрыхтаваць наступныя дакументы: даведку на арышт, ордэр на арышт, пратакол вобшуку, анкету арыштаванага, 2–3 пратаколы допыту, абвінаваўчае заключэнне. На складанне гэтых дакументаў затрачвалася усягог 7–10 дзён. Прычым матэрыялы следства фальсiфiкавалiся трафарэтна – адначасова на некалькi чалавек. Такім чынам кожны следчы меў магчымасць за адзiн дзень завяршыць у сярэднiм 10–15 спраў.

Незалежна ад таго, прызнаваўся абвінавачаны ў здзяйсненні «контррэвалюцыйнага злачынства» цi не, следчы ў заключэннi ўказваў, што арыштаваны прызнаў сябе вiнаватым. Пасля зацвярджэння абвінаваўчага заключэння начальнiкам гарадскога цi раённага аддзелу НКУС матэрыялы сфальсiфiкаванай справы перадавалiся «для далейшага разгляду».

Гэткім чынам, несудовыя органы выносiлi пастановы, у тым лiку і аб вышэйшым пакаранні, завочна. У выпадку ж пастановы аб расстрэле «тройкай» НКУС прысуд мусіў быць выкананы цягам 10 дзён з дня яго агалошвання. Пасля выканання выраку шэраговыя супрацоўнiкi НКУС складалi выпiскi з актаў і падшывалi іх у справу поруч з пастановай.

У 30-я гады актыўна чынілiся рэпрэсii і адносна сваякоў асуджаных. У сувязi з гэтым народны камiсар юстыцыi СССР 16 студзеня 1938 г. падпiсаў загад «Аб недапушчальнасцi звальнення з працы асоб па матывах сваяцкiх сувязяў з арыштаванымi за контррэвалюцыйныя злачынствы», i ўжо 1 студзеня 1939 г. былi перагледжаны справы датычныя 1 175 998 чалавек, асуджаных у 1936–1937 гадах.

Удакладніць колькасць рэпрэсаваных за контррэвалюцыйныя злачынствы сваякоў немагчыма. Гэтая катэгорыя асуджаных да 1942 году ў судовай статыстьщы не ўлiчвалася.
Абапіраючыся на аналiз дадзеных Вярхоўнага Суду СССР, Ваеннай калегii Вярхоўнага Суду СССР, можна меркаваць, што за перыяд 1937–1939 гг. колькасць катаваных і пераследаваных магла перавысiць 7 мiльёнаў чалавек. У іх ліку родныя i блiзкiя так званых «ворагаў народу». Да прыкладу, дзяцей многiх «ворагаў народу» змяшчалі ў гэтак званыя. «дзiцячыя дамы». Такі трагiчны лёс бацькоў адбіўся ў тыя страшныя гады і на жыццях дзясяткаў тысяч малалетніх.
Характэрнай асаблiвасцю дзейнасцi рэпрэсiўных органаў у 1937–1940 гадах было і тое, што па заканчэнні тэрмiну зняволення вязняў не вызвалялі. У канцы 1937 – пачатку 1938 гг. па лагерах НКУС пракацiлася хваля адкрытага масавага тэрору. Звiнавачвалі за сабатаж, падрыхтоўку паўстанняў, антысавецкую агiтацыю. Паводле разнарадкі, атрыманай з НКУС СССР, тысячы арыштантаў былi расстраляны без суду i следства.
Адмысловыя камiсii, лагерныя суды выракалi да расстрэлу i да новых тэрмiнаў пазбаўлення волi практычна ўcix асуджаных па арт. 58, што атрымалi на пачатку i ў сярэдзiне 30-х гадах пяцi- i дзесяцi- гадовыя тэрмiны зняволення.

Устанавіць нават прыблiзную колькасць такiх рэпрэсаваных сёння ўжо немагчыма. Бо паўторныя рэпрэсii чынілiся не ў Беларусі, а ў месцах адбывання пакарання. Але шэраг дакументаў пацвярджае, што такiя звесткi могуць быць. Прынамсi, яшчэ 20 кастрычнiка 1936 г. пракурорам рэспублiк, краёў i вобласцяў быў накiраваны цыркуляр, падпiсаны народным камісарам юстыцыі СССР М. Крыленкам i пракурорам СССР А. Вышынскім, з распараджэннем «...аб прывядзеннi ў выкананне прыгавораў аб вышэйшай меры пакарання складаць адпаведныя акты з подпiсам пракурора i камендантаў судоў».

У другой палове 1938 г., «стамiўшыся» ад масавых рэпрэсій, органы крыху прыпынілі абарачэнне карнага махавіка. Але ненадоўга. Не за гарамi быў верасень 1939-га.


До головної сторінки
Контакт

Copyright Форум Націй © 2004-2011
Дизайн та підтримка- О. З.